Сёння ў Мінску адчыніўся музей Васіля Быкава. Праўда, «у Мінску» — не зусім дакладнае вызначэнне. Пад музей два гады таму было перададзенае лецішча пісьменніка ў дачным пасёлку «Ждановічы-6». Але і ад тых Ждановіч, што каля прыпынка зручнай гарадской электрычкі, пасёлак няблізка. Ён за вадасховішчам «Дразды».
byk1
Дарога да музея. Чырвонай лініяй паказаны шлях з праспекта Пераможцаў, сіняй — ад знешняга кола МКАД.

Таксама да музея можна даехаць аўтобусам №219 (ДС «Адоеўскага» — прафілакторый БНТУ), да прыпынку «РІВВІП паварот».

Музей у дачным пасёлку «Ждановічы-6» (пазначаны чырвонай кропкай).

Дабірацца да яго найлепш машынай. Пакуль едзеш лясамі, мінаеш масты і павароткі, не пакідае трохі раздражняешся, што музей Народнага пісьменніка, імя якога вартае цэнтральных вуліц сталіцы, засунулі ў такі гушчар. Але пасля ад сэрца адлягае: лецішча Быкава — музей, якога ў Беларусі яшчэ не было. Ён пакідае надзвычай жывое ўражанне — нібы пабываў не на экскурсіі, а непасрэдна ў гасцях у Быкава. Супрацоўнікі кажуць, што не плануюць ставіць абгародак і стэндаў, а гэта значыць, што наведнікі змогуць асцярожна хадзіць па тых самых ходніках і кранаць тыя самыя рэчы, што і пісьменнік.
byk2

byk3

byk4

byk5

byk6

byk7

byk8

byk9

byk10
Пакуль адбылося толькі сімвалічнае адкрыццё музея. Стала знаходзіцца тут супрацоўнікі не будуць. Каб наведаць музей Быкава, трэба папярэдне званіць у Дзяржаўны літаратурны музей (17) 3345621 і дамаўляцца на экскурсію на пэўны час. Білет, кажуць, будзе каштаваць каля 4 тысяч рублёў. А загадчык гаспадаркай дадае, што ёсць яшчэ і такіх-сякіх прац па яго частцы: напрыклад, трэба рабіць сістэму супрацьпажарнай бяспекі. Сігналізацыя ўжо ёсць, але вокны першага паверха, замыкаючы, застаўляюць важкімі драўлянымі шчытамі — ад злодзеяў.

Дача ў Быкава была цагляная, досыць прасторная, на два паверхі. На першым — вялікая гасцёўня з вінтавой лесвіцай на другі паверх, за ёй куханька і дзверы ў прыбудаваны гараж. На другім паверсе — галерэя з парэнчамі, з якой можна трапіць у працоўны кабінет Быкава і пакой Ірыны Міхайлаўны, а таксама на падшытую фанеркай мансарду. Ва ўсім будынку ёсць толькі адзін музейны стэнд у класічным разуменні. Ва ўсім астатнім максімальна захаваны дачны побыт гаспадароў. Нібыта яны ад’ехалі кудысці на хвілін дваццаць, а вас пакінулі.

Музей будзе цікавы не толькі чыстым аматарам беларускай літаратуры. Ён каштоўны і як музей гарадскога-дачнага побыту 1970-80-х. Там процьма добра забытых рэчаў, якія выдатна захаваліся: сіфоны для вырабу газіроўкі ў хатніх умовах, савецкая міні-лядоўня, раскладныя столікі, трохколавы «грузавы» ровар, сувеніры і ўпрыгожванні… Надзвычайнае адзінства стылю.

У першы ж дзень, апроч дэлегацыі пісьменнікаў, якія прыехалі на адкрыццё музея, яго наведалі суседзі-дачнікі. Дзеці з цікавасцю слухалі бацькоў, якія расказвалі, як самі малымі хлопчыкамі цішком заходзілі паглядзець на самога Васіля Быкава.

Крыніца: Наша ніва

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...