Сілавікі правялі ператрусы ў офісе “Нашай Нівы”. Таксама вобшук адбыўся ў офісе бухгалтэрыі “Нашай Нівы”, яго праводзілі супрацоўнікі цэнтральнага апарата МУС.

Затрыманы галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч, у яго дома адбыўся ператрус. Таксама ператрус прайшоў дома ў рэдактара “Нашай Нівы” Андрэя Скурко, у шэф-рэдактара выдання Андрэя Дынько, галоўнага бухгалтара Вольгі Раковіч. Усіх павезлі на допыт.

Галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным па ч.1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.

Рэпарцёрка Наталля Лубнеўская, а таксама фатографка Шура Піліповіч-Сушчыц на волі. Яны знаходзіліся ў офісе, калі прыйшлі сілавікі, але іх адпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні.

Рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Скурко затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...