Яніна Мельнікава ўзначаліла «Зялёны партал» у 2017 годзе.

«Па адчуваннях, зараз журналісцкія стандарты крыху ссунуліся. [Па гэтых стандартах] ты не павінен займаць чыйсьці бок, але, абараняючы герояў, ты ўжо не аб’ектыўны. Мы адчулі, што працуем, як ваенныя карэспандэнты», — перадае яе словы, датычныя цяперашніх умоў працы ў Беларусі, «Міжнародная журналісцкая сетка» Ijnet.org.

Сувязі з Янінай Мельнікавай пакуль няма. Вядома, што каля 10.10 яе вывелі з кватэры ў бус, яна паехала ў Следчы камітэт. Падчас вобшуку ў яе вынялі техніку, статус Яніны Мельнікавай – сведка.

Сёння раніцай таксама прыйшлі да Ірыны Сухій, сябры савета ГА “Экадом”. Каля 9 раніцы пазванілі яе дачцы, прадставіліся як КДБ і ветліва паведамілі, што хочуць правесці вобшук, спыталі, хто ім адчыніць дзьверы, каб іх не ламаць.

Сама Ірына знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...