Беларуска, якая ваюе на баку баевікоў, усміхаецца на камеру і хваліцца тым, што яна забойца.

Фота Белсат

Фота Белсат

Жанчына носіць камуфляжную форму з нашыўкай у выглядзе афіцыйнага дзяржаўнага сцяга Беларусі і георгіеўскай стужкай. А на відэа распавядае, што забівае ворагаў і жаліцца на беларускае КДБ. «Мне пагражае да 10 гадоў зняволення», – кажа Красоўская.

Днямі беларускія сілавікі заявілі, што тым, хто паедзе ваяваць ва Украіну, пагражае крымінальная адказнасць.

Раней паведамлялася, што Наталля Красоўская затрыманая ўкраінскімі жаўнерамі, але інфармацыя не пацвердзілася.

На пачатку чэрвеня барысаўчанка стала гераіня расійскага прапагандысцкага роліку, у якім распавяла, што ваюе ў ваколіцах Славянска, у вёсцы Сямёнаўцы на баку ўзброеных сепаратыстаў.

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...