Больш за ўсё ганаруся тым, што вывеў ядзерную зброю з Беларусі.

szuszkewicz3

Так першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч адказаў на пытанне, чым ён найбольш ганарыцца ў жыцці, падчас цырымоніі ўручэння тытулу honoris causа ў Вышэйшай эканамічнай школе ў Варшаве:

– У Беларусі гэта было слушнае рашэнне і не магло быць ніякага іншага, таму што Беларусь была закладніцай Расіі. На тэрыторыі Беларусі было так шмат ядзернай зброі, што Беларусь трэба было знішчыць у першы момант канфлікту, каб яна не пагражала ўсяму свету. А гэтай зброяй можна было знішчыць усю Беларусь. Таму ў мяне больш правільнага дзеяння за маю палітычную дзейнасць не было, чым вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.

 

szuszkewicz1

szuszkewicz2

szuszkewicz4

szuszkewicz5

Таксама Станіслаў Шушкевіч выказаў думку, што сёння адзіным шляхам беларускай грамадскай супольнасці да свабоды з’яўляецца адукацыя:

– Трэба вучыцца і вучыцца належным чынам. Разумець, што такое дэмакратыя, разумець, калі вы выходзіце на пікет, што будзе заўтра з вашага пікета, калі ён удасца, калі не ўдасца. Трэба падыходзіць як людзі, якія пазналі, што такое палітычнае супрацьстаянне. Я баюся, што ў нас у маладых людзей многа энтузіязму і мала ведаў.

Падчас цырымоніі для Станіслава Шушкевіча былі прачытаны вітальныя словы трох польскіх прэзідэнтаў: Браніслава Камароўскага, Леха Валэнсы і Аляксандра Кваснеўскага. Таксама замест дзяржаўнага гімну Беларусі прагучаў гімн “Магутны Божа”.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...