Яшчэ напрыканцы траўня судззя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Таццяна Жураўкова вынесла пастанову аб спыненні прымусовых мер бяспекі і лекаваньня ў дачыненні да віцебскага праваабаронцы Валерыя Міснікава. Такога рашэння суда праваабаронца дамагаўся больш за шэсць гадоў.

vmisnikov1

Пераслед Валерыя Міснікава з выкарыстаннем прымусовага псіхіятрычнага лячэння распачаўся ў верасні 2007 года. Тады пастановай суда Кастрычніцкага раёна Віцебска да праваабаронцы былі ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў сувязі з учыненнем, у стане бессвядомасці, грамадска небяспечных дзеянняў, прадугледжаных арт. 269 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 377 (Крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў). Суддзя Жураўкова ў закрытым судовым пасяджэнні палічыла даказанымі факты таго, што Міснікаў публічна абразіў работніка пракуратуры і выкраў з будынка абласной пракуратуры матэрыялы сваёй крымінальнай справы.

На лячэнне Міснікаў быў накіраваны ў УАЗ «Браслаўскі абласны псіхіятрычны шпіталь», які знаходзіцца ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, дзе ён правёў больш за сем месяцаў. Пад ціскам Сусветнай псіхіятрычнай асацыяцыі (Швейцарыя) у траўні 2008 года адміністрацыя псіхлякарні звярнулася ў суд з просьбай змякчыць ўмовы лячэння – замяніць знаходжанне ў закрытым псіхіятрычным шпіталі на прымусовае амбулаторнае назіранне і лячэнне ў псіхіятра па месцы жыхарства. Хадайніцтва было задаволенае, і да красавіка 2014 году Валерый Міснікаў штомесяц сустракаўся са сваім які лечачым урачом-псыхіятрам.

Падчас кожнай сустрэчы з доктарам праваабаронца заяўляў пра тое, што яму няма неабходнасці ў назіранні і лячэнні ад псіхіятрычнага захворвання, бо адчувае сябе здаровым. Ён настойліва патрабаваў ад кіраўніцтва УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі» вырашыць пытанне аб спыненні прымянення прымусовых мер бяспекі і лячэння.

Але толькі па заканчэнні шасці гадоў знявагаў камісіяй лекараў было вызначана, што ў Міснікава псіхічны стан палепшыўся і наступіла такое змяненьне характару захворвання, пры якім адпала неабходнасць у прымусовых мерах бяспекі і лячэння ў выглядзе амбулаторнага назірання. Камісія клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, аднак, палічыла, што праваабаронцу трэба ўсё ж пакінуць пад дыспансерным наглядам.

У выніку суду не засталося нічога, як пагадзіцца з рашэннем медычнай камісіі і вынесці пастанову аб спыненні ў дачыненні да Валерыя Міснікава амбулаторнага назірання і лекавання ў псіхіятра.

Крыніца: Віцебская вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...