Але Еўрарадыё знайшло яго для суддзяў і дэпутатаў у Казахстане!

Фота minpromtorg.gov.ru

Фота minpromtorg.gov.ru

Адказны сакратар Камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Максім Несцярэнка расказвае , што тэксту дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза, падпісанай Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, у Камісіі пакуль не бачылі.

“У Камісіі я яго не бачыў. І не падкажу, дзе паглядзець. Я не ведаю”, — разводзіць рукамі чыноўнік.

Доўгачаканую дамову Лукашэнка, Пуцін і Назарбаеў падпісваюць у Астане 29 траўня. Але яе тэкст не з’яўляецца на сайтах беларускіх органаў улады ні да падпісання, ні нават пасля. Эксперт Юрый Шаўцоў у каментары нават выказвае думку, што канчатковы тэкст дамовы з’явіўся ў апошні момант перад падпісаннем. Таму і апублікаваць яго не паспелі.

Але пасля падпісання прайшло ўжо дзесяць дзён! У Канстытуцыйным судзе Еўрарадыё гавораць, што тэкст дамовы аб стварэнні ЕАЭС да іх для праверкі на адпаведнасць Канстытуцыі Беларусі не паступаў. Маўляў, ні Савет Міністраў, ні Вярхоўны суд, ні парламент, ні нават адміністрацыя кіраўніка краіны не палічылі патрэбным гэта зрабіць. Але, як ужо ведаем, прынамсі ў парламенце і самі былі б радыя пачытаць тэкст такой важнай дамовы.

Знайсці яго дапамагае ўсяго адзін званок, зроблены ў… МЗС Казахстана. У прэс-службе гэтай установы гавораць, што тэкст апублікавалі задоўга да яго падпісання.

“Гэты дакумент яшчэ да падпісання быў размешчаны на сайце Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў. Гэта такі орган, які аб’ядноўвае ўсіх прадпрымальнікаў Казахстана. Вось там яго можна пачытаць”.

Знайсці тэкст дамовы можна тут. Магчыма, беларускім дэпутатам, суддзям Канстытуцыйнага суда і міністрам гэта будзе цікава.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...