Культ вады і траваў, ушанаванне сілаў прыроды ў часе самага яе росквіту.

Фота Белсат

Фота Белсат

Гомельская суполка «Талака» пачала сезон Купалля. На ўзбярэжжы Сажа плялі вянкі і зладзілі вогнішча – яно, як і раса, і вада ў вадаёмах, на Купалле мае асаблівую сілу. Этнографы называюць гэта сакралізацыяй стыхіяў. Гэта ўласціва ўсім усходнім славянам.

ЗМІЦЕР КІРЭЕНКА, СЯБРА АРГАНІЗАЦЫІ «ТАЛАКА»:
«Калі людзі скачуць праз вогнішча, яны ачышчаюцца. Калі купаюцца – ачышчаюцца вадою. Ёсць шмат павер’яў, што хто пакачаецца ў вадзе, будзе і шчаслівы, і здаровы. Раса, што выпала на такія святы, як Купалле ці Юр’е, мела цудадзейныя якасці».

ДЗМІТРЫЙ КАНАПЛЯННІКАЎ, УДЗЕЛЬНІК ІМПРЭЗЫ:
«Гэта непасрэднае ўзаемадзеянне з прыродаю – тое, што папулярна ў Еўропе, Амерыцы пад назваю «дзікая прырода». Але там яны гэтага не развілі да такой ступені. Там гэта простыя інтэлектуальныя гульні, якія не дайшлі да непасрэднага ўзаемадзеяння з прыродаю».

Калі вогнішча гасне, дзяўчаты пускаюць вянкі па вадзе. Гэта можа прадказаць лёс на бліжэйшы год. Больш практычныя жанчыны на Купалле збіраюць і назапашваюць травы. Бо ў гэты час іх лекавыя ўласцівасці павялічваюцца.

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...