Беларускія добраахвотнікі, што будуць дапамагаць у вайне супраць баевікоў на Данбасе, цяпер праходзяць падрыхтоўку ў валынскіх лясах.

pahonia

Украінскі тэлеканал «2+2» зняў сюжэт пад назваю «Сапраўдныя браты» пра нашых суайчыннікаў. «Мы разумеем, што 5-10 добраахвотнікаў з Беларусі праблему на ўсходзе Украіны не вырашаць. Я асабіста ўкладаю ў свой крок сімвалічнае значэнне. Калі мы прыязджаем да вас на вайну, мы паказваем, што беларусы – братэрскі народ. І разам мы зможам перамагчы Расею ды дамагчыся іншых перамогаў на іншых франтах», – сказаў адзін з беларускіх добраахвотнікаў.

Наёмнікамі сябе хлопцы не лічаць, бо не атрымліваюць узнагароджвання за службу. З прычыны няпэўнага прававога становішча ва Украіне ды небяспекі пераследу з боку беларускага КДБ, добраахвотнікі не паказваюць сваіх твараў.

Крыніца: Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...