КДБ у Мінску прыйшло да актывісткі Беларускіх Маладых Зялёных Паліны Бурко, якая ўжо з’ехала з Беларусі, а затрымала яе маці Алёну Бурко.

Учора дома ў актывісткі прайшоў ператрус з 6:30 па 11:00. Паліна Бурко нібыта праходзіць “сведкай па крымінальнай справе”, але навошта і на якой падставе затрымалі маці Паліны – невядома.

Паліна лічыць, што гэта можа быць звязана з тым, што ў 2020 годзе яна была назіральніцай на выбарах.

Зараз Алена Бурко (маці Паліны) знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, у якім яна статусе – невядома.

Са слоў Паліны вобшук праходзіў “па класіцы беларускіх рэалій: чорныя людзі, зброя, маці і бабулю паставілі да сценкі. У бабулі пыталі пра наяўнасць зброі”.

Беларуская партыя Зялёныя лічыць, што затрыманне Алены Бурко не мае пад сабой ніякіх падстаў і звязана з так званым рэферэндумам.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...