Невядомыя напісалі чорнай фарбай слова “кат”.
kat-2506-1

Калі дакладна з’явіўся надпіс і ці быў ён прымеркаваны да нейкай канкрэтнай даты, невядома. Камень з шыльдаю знаходзіцца ў малалюдным месцы на беразе Мухаўца, дзе ў 1794 годзе войска Суворава фарсіравала раку.

Нагадаем, што палкаводзец Расійскай імперыі Аляксандр Сувораў напрыканцы XVIII стагоддзя падавіў нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія гісторыкі Уладзімір Арлоў і Генадзь Сагановіч, гаворачы пра Суворава, адзначаюць, што на працягу ўсёй сваёй кар’еры ён аддана служыў жандарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў ні ў адной абарончай вайне. І хоць для Расіі ён сапраўды выдатны палкаводзец, для Беларусі — найперш камандзір акупантаў.

Крыніца: Еўрарадыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...