У офісе гандлёвай сеткі «ОМА» праходзіць ператрус — пад будынкам стаяць чорныя мікрааўтобусы. Работнікі «ОМА», якія знаходзяцца ў будынку, не выходзяць на сувязь.

СМІ не ўдалося зьвязацца з кіраўніцтвам. У кантакт-цэнтры пакуль ня ведаюць, што адбываецца ў галаўным офісе, там не змаглі пацьвердзіць гэтую інфармацыю, піша Радыё Свабода.

У сярэдзіне траўня стала вядома, што фінска-літоўская кампанія Kesko Senukai прыпыніла дзейнасьць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянэраў гандлёвай сеткі краіны «ОМА». Усе гандлёвыя адносіны зь беларускай сеткай былі спыненыя яшчэ ў красавіку. Акрамя таго, кампанія прыпыніла закупкі расейскіх і беларускіх тавараў. Прычына — расейскае ўварваньне ва Ўкраіну.

​«ОМА» – адна з найбуйнейшых сетак па продажы будаўнічых матэрыялаў.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...