Cуд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў да аднаго года калоніі агульнага рэжыму 59-гадовага палітзняволенага бяздомнага з Мінску Аляксандра Кутаса.

Суд праходзіў па арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса за «неаднаразовае парушэнне парадку пікетавання». Гэта новы артыкул Крымінальнага кодэкса, які дзейнічае з 18 чэрвеня 2021 года. Аляксандр — першы асуджаны па ім. Справу палітвязня разглядала суддзя Юлія Блізнюк.

У 2021 годзе мужчыну арыштоўвалі дзесяць разоў па «народным артыкуле» 24.23 КаАП за тое, што ён збіраў міласціну ў пераходах метро з дапамогай таблічак з надпісамі. На Акрэсціна Кутас правёў мінімум 130 сутак арышту.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...