Распачынаецца кампанія па збору подпісаў дзеля ўшанаваньня памяці народнага паэта Беларусі, кандыдата на Нобелеўскую прэмію па літаратуры і аўтара дзясяткаў паэтычных зборнікаў, вялікай колькасці вершаваных перакладаў твораў сусветнай культуры на беларускую мову — Рыгора Барадуліна.
baradulin
Мэта кампаніі — прысвоіць імя Рыгора Барадуліна адной з вуліц у Мінску і на малой радзіме паэта — у мястэчку Ушачы.

Арганізатары звяртаюцца да Савета Міністраў з прапановай даручыць Мінскаму гарвыканкаму, Міністэрству культуры і Ушацкаму райвыканкаму:

— усталяваць мемарыяльную дошку ў Мінску на доме, у якім жыў Рыгор Барадулін;
— прысвоіць імя Рыгора Барадуліна школе ў мястэчку Ушачы;
— адкрыць літаратурны музей або філіял музею Рыгора Барадуліна;

Падпісацца ў падтрымку кампаніі можна тут.

Пачатак кампаніі прызначаны на 29 чэрвеня. У гэты дзень а 19-й гадзіне ў клубе «Графіці» адбудзецца фестываль, на якім выступяць такія беларускія гурты
Re1ikt, TESAURUS, Leibonik band, HAINA.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...