Раман «Гэй Бэн Гіном» Уладзіміра Някляева выдадзены на беларускай мове ў Польшчы. З 25 лістапада пачынаецца яго прэзентацыя на польскай зямлі.

Вось што распавёў сам літаратар пра новы твор.

“Раман «Гэй Бэн Гіном» , які чатыры гады таму пачынаў я як гістарычны, а дапісваў яго ўжо як сучасны, выдадзены ў Польшчы. На беларускай мове. З 25 лістапада пачынаюцца прэзентацыі кнігі ў Кракаве, Варшаве, Вроцлаве, Познані, Гданьску, Лодзьзі, Беластоку – у гарадах, дзе сёння найбольш беларусаў. Найперш тых, хто апошнім часам змушаны быў пакінуць Айчыну…

Раман стаў актуальны, бо вярнулася тое, што, здавалася, назаўсёды засталося ў гісторыі. Сённяшняе пакаленне беларусаў паўтарае лёс пакалення сталінскіх часоў. Гадоў рэпрэсій, ахвярмі якіх сталі найлепшыя сыны і дочкі Беларусі. У тым ліку нацыянальны геній Янка Купала, пра жыццё і гібель якога раман.

Шмат хто пытае пра назву кнігі: што яна азначае? У перакладзе гэта «Геена вогненная». Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…”

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...