Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку намеснік старшыні Валынскай абласной рады Ігар Гузь.

guz
Ён змясціў у сябе ў Фэйсбуку фотаздымак добраахвотніка-беларуса, які называе сябе Міхалам Вітушкам.

«Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёння ён і яго сябры ва Украіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на ўсходзе Украіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву „Пагоня“. Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі. Без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі!», — піша Гузь. Ігар Гузь паведамляе, што батальёну патрэбная амуніцыя, бронекамізэлькі і каскі. Для гэтага абвешчаны збор грошай.

Добраахвотнік-беларус называе сябе імём кіраўніка беларускага антысавецкага руху Міхала Вітушкі, які пасля вайны ўзначальваў партызанскае падполле.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...