Улады рыхтуюць праект указа, які фактычна ўвядзе забарону мікрафінансавым арганізацыям выдаваць крэдыты фізічным асобам пад вялікія працэнты.

dengi

Такім чынам, паслугі кшталту «грошы да заробку» хутка могуць знікнуць з фінансавага рынку. Як можна ацаніць гэты крок уладаў? Што можа прапанаваць узамен фінансавы рынак для людзей, якія маюць патрэбу ў хуткіх грошах? На гэтыя пытанні адказвае Вадзім Іосуб, фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра кампаніі «Альпары» ў Мінску.

— Як можна ацаніць запланаванае рашэнне забараніць выдаваць мікракрэдыты пад вялікія працэнты? З аднаго боку, існуе шмат скаргаў насельніцтва на занадта вялікія працэнты, з іншага, пэўных людзей гэта пазбавіць неабходнай ім паслугі.

— Рашэнне гэтае, на самой справе, супярэчлівае. З аднаго боку, сапраўды, было шмат скаргаў, шмат праблемаў у сувязі з тым, што мікрафінансавыя арганізацыі даюць грошы пад такія высокія працэнты. Не заўсёды людзі дакладна разумелі, пад які працэнт яны бяруць грошы, і ўзнікалі праблемы.

З іншага боку, ёсць такая праслойка людзей, якая не можа разлічваць на банкаўскія крэдыты. Гэта пенсіянэры, студэнты, у якіх не хапае даходаў, ці яны не могуць знайсці паручыцеляў, і таму яны звярталіся да гэтых арганізацыяў. То зараз гэтая праслойка людзей, якая не можа разлічваць на банкаўскі крэдыт, можа апынуцца ўвогуле без доступу да крэдытных рэсурсаў.

— З гэтага пункту гледжання, што можа прапанаваць фінансавы рынак для такіх людзей? І да тых, хто мае заробак, але крэдыты ў банках ужо ўзялі, і маюць часам патрэбу ў хуткіх грошах? Ці ёсць нейкія механізмы дзеля забеспячэньня гэтых патрэбаў насельніцтва?

— У прынцыпе, свядомая палітыка Нацбанка цяпер у тым, каб пазбавіць насельніцтва магчымасці такіх хуткіх крэдытаў, якія часта бяруцца пад уздзеяннем такога хвіліннага імпульсу. Асабліва недзе ў краме, калі чалавеку нешта хочацца купіць, то бярэцца такі крэдыт.

Адна з ініцыятываў Нацбанка — каб банкі ўвогуле спынілі крэдытаванне без даведкі аб даходах. І ў прынцыпе, у гэтым, магчыма, ёсць і плюс. Бо калі чалавек не мае ніякіх даходаў, — напэўна, такому чалавеку няма сэнсу пазычаць грошы, тым больш пад такія высокія працэнты. І, магчыма, у гэтым з палітыкай Нацбанка можна пагадзіцца.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...