У апошні дзень свайго візіту ў польскую сталіцу кірўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі браў удзел у міжнароднай канферэнцыі, падчас якой распавядаў пра становішча праваабаронцаў у Беларусі. І раптам падчас яго выступу паступіў званок пра замініраванне памяшкання, у якім праходзіла мерапрыемства.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі падчас адкрытай сустрэчы ў Варшаве 10 ліпеня 2014 года

Праваабаронца Алесь Бяляцкі падчас адкрытай сустрэчы ў Варшаве 10 ліпеня 2014 года

Пра гэта Алесь Бяляцкі паведаміў пасля здарэння.

Варшаўская Усходне-Еўрапейская канферэнцыя, на якую быў запрошаны беларускі праваабаронца, праходзіць 12 ліпеня ў Варшаўскім універсітэце. На гэтым штогадовым міжнародным форуме, арганізатарам якога з’яўляецца Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры ўніверсітэце, выступаюць вядомыя палітыкі і эксперты з усяго свету. Тэмай канферэнцыі сёлета стала трансфармацыя Польшчы і рэгіёну пасля 1989 года. Выступ Алеся Бяляцкага быў прысвечаны становішчу праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.

“Гэты званок пра замініраванне быў падчас майго выступу. Прыехалі сапёры з сабакамі, нас выгналі з залі, але бомбу не знайшлі. Затым усе ўдзельнікі мерапрыемства вярнуліся на свае месцы і я працягнуў свой выступ”, – распавёў праваабаронца.

Нагадаем, першы пасля вызвалення візіт Алеся Бяляцкага ў Польшчу праходзіць з 9 па 12 ліпеня. Цягам гэтых дзён у насычаным графіку праваабаронцы адбыўся шэраг афіцыйных сустрэчаў – з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, з кіраўніком Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Яцэкам Міхалоўскім, з дэпутатамі парламенцкай камісіі па знешніх пытаннях польскага Сейма. Таксама праваабаронца сустракаўся з прадстаўнікамі польскіх і беларускіх НДА і польскімі журналістамі.

Крыніца: ПЦ Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...