У лісце да сына палітзняволеная Вольга Маёрава пералічыла артыкулы Крымінальнага кодэкса, пра якія «хацела б пачытаць».

Як вынікае з ліста Вольгі Маёравай, ёй пагражаюць ажно 8 крымінальных артыкулаў:

  • частка 2 арт. 285 — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме;
  • частка 3 арт. 130 — Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы;
  • частка 4 арт. 295 — Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай;
  • частка 3 арт. 361 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт;
  • частка 2 арт. 257 — Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры;
  • частка 1 арт. 14 — Замах на злачынства;
  • частка 6 арт. 16 — Саўдзел у злачынстве;
  • частка 2 арт. 289 — Акт тэрарызму.

Сын палітзняволенай актывісткі, якая праходзіць па «справе Аўтуховіча», атрымаў ліст ад маці. Ён падзяліўся ім з «Новым Часам».

Нагадаем, раней у адным з лістоў Вольга Маёрава паведамляла, што яна рыхтавалася да прысуду па больш жорсткай, 3 частцы, 289-га артыкула.

Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года ў яе доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па так званай «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

Пішыце Вользе Маёравай на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, турма № 1.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...