У судзе Савецкага раёну Менску 16 ліпеня вынеслі прысуд у «справе студэнтаў». Суддзя Марына Фёдарава прызначыла выкладчыцы і 11 абвінавачваным студэнтам ад 2 да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе Белсат.

Фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, учыненыя групай асобаў»). З санкцыі пракурора абвінавачаныя з моманту затрымання застаюцца пад вартай.

Такім чынам абвінавачаныя ў «справе студэнтаў» атрымалі:

Глеб Фіцнер, студэнт МДЛУ, які прызнаў сваю віну, – 2 гады калоніі агульнага рэжыму;
Яна Арабейка, студэнтка БДПУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Кася Будзько, студэнтка БДПУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Алана Гебрэмарыям, выпускніца БДМУ, сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца Ціханоўскай у справах моладзі і студэнцтва – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Анастасія Булыбенка, студэнтка БНТУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Вікторыя Гранкоўская, студэнтка БНТУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Марыя Каленік, студэнтка БДАМ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Ягор Канецкі, студэнт БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Ілля Трахтэнберг, адлічаны студэнт БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Таццяна Якельчык, студэнтка мехмату БДУ – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІР – 2,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Менавіта такія тэрміны для абвінавачаных на папярэднім паседжанні запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў.

Слухачоў не пусцілі на абвяшчэнне прысуду, толькі блізкіх сваякоў, спасылаючыся на недахоп месцаў. У калідоры суда была чарга больш за 50 чалавек. Таксама на абвяшчэнне прысуду прыехалі паслы Чэхіі, Швецыі, Амерыкі і Англіі, але іх не пусцілі.

Звонку суда стаяць тры мікрааўтобусы з АМАПам, тэрыторыю вакол будынку суда патрулюе міліцыя.

Нагадаем, што ў дні Народнага ўльтыматуму Святланы Ціханоўскай 26 і 27 кастрычніка ў беларускіх ВНУ прайшлі масавыя акцыі пратэсту студэнцтва. А праз два тыдні, 12 лістапада, пачаліся затрыманні ў студэнцкай супольнасці.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...