Сёння ў бельгійскім горадзе Іпр лідэры краін Еўразвязу праводзяць памятную цырымонію з нагоды 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны.

Могілкі ў Залесьсі, 1916 год

Могілкі ў Залесьсі, 1916 год

Праз тры месяцы будзе адзначацца 100-гадовы юбілей пачатку Першай сусветнай вайны. Трагічныя падзеі разгортваліся і на беларускай зямлі, а 810-дзённае змаганне за Смаргонь увайшло ў аналы як беспрэцэдэнтнае пазіцыйнае супрацьстаянне кайзераўскай і царскай арміяў.

Менавіта ў Іпры ўпершыню выкарысталі хімічную зброю — хлор, а таксама гарчычны газ, вядомы цяпер як іпрыт.

У часе Першай сусветнай вайны хімічная зброя ўжывалася і на тэрыторыі Беларусі.

Адным з асноўных аўтараў ідэі ўжываць атрутны газ як зброю падчас вайны лічыцца тайны саветнік доктар Фрыц Габер, пры якім распаўсюдзіўся тэрмін «газавы агонь», а сам ён прапанаваў выкарыстоўваць газ у ваенных мэтах як хмару. Германская армія пачала ўжываць газ для ваенных атак у 1915 годзе спачатку на сваім Заходнім фронце, а праз год — і на Усходнім.

Першая газавая атака на тэрыторыі Беларусі адбылася ў ноч на 20 чэрвеня 1916 года пад Смаргонню. Гісторыкі адзначаюць, што германскія вайскоўцы доўга чакалі, пакуль скончацца дажджы, якія зніжаюць паражальны эфэкт ад удушлівых газаў. Атака пачалася ў 3.30, калі падзьмуў устойлівы паўднёва-заходні вецер. З боку вёскі Хадакі на пазіцыі 254-га пяхотнага Мікалаеўскага і 253-га пяхотнага Перакопскага палкоў папаўзла хмара з удушлівага газу. Пасля гэтага германская артылерыя нанесла ўдар па перадавых пазіцыях. Падчас другой атакі пазіцыі расійцаў пачалі абстрэльваць снарадамі з удушлівым газам. Вось што піша сьведка падзеяў:

«Па акопах працягваўся ўраганны агонь лёгкіх батарэй. А 6 і 7 гадзіне газавыя атакі паўтарыліся… Газы ад снарадаў вельмі моцна елі вочы, хутка выклікалі ваніты і боль галавы. Мікалаеўскі полк пацярпеў вельмі моцна, шмат якія роты давялося замяняць, бо здольных біцца заставалася па 10–15 чалавек… Нямецкі артылерыйскі агонь часам суправаджаўся ружэйным і кулямётным і працягваўся 8 з паловай гадзін».

У выніку гэтай атакі толькі ў 253-м Перакопскім палку, які, як лічылася, пацярпеў меней, агульны лік атручаных ніжніх чыноў склаў 350 чалавек, з якіх 150 сканалі. Былі атручаныя і ўсе афіцэры 2 і 4 батальёнаў, якія знаходзіліся пры штабе палка.

Могілкі ў вёсцы Залесьсе. Тут пахаваны ахвяры першай газавай атакі на тэрыторыі Беларусі падчас першай сусветнай вайны

Могілкі ў вёсцы Залессе. Тут пахаваны ахвяры першай газавай атакі на тэрыторыі Беларусі падчас першай сусветнай вайны

iprit2

«У акопах амаль нікога не застаецца. У дадзены момант гэта не баявая часць, а рэдкая вартавая ахова, мала здольная да супраціву. Трэба зрабіць захады дзеля хуткага ўзмацнення гэтага ўчастку, бо газы, нягледзячы на дэзінфэкцыю, яшчэ дзейнічаюць». Расійскія войскі, паводле гісторыкаў, ведалі пра магчымыя газавыя атакі германцаў і рабілі пэўныя захады, каб зменшыць наступствы ад удушлівых газаў. Ужываліся адмысловыя павязкі на твар, пры набліжэнні газавай хмары рэкамендавалася распальваць вогнішчы з саломы, каб яе развейваць, выкопваць адмысловыя канавы, якія запаўняліся вадой. У 1916 годзе ў расійскім войску з’явіліся адгазнікі. Але значнага эфекту гэта не давала, асабліва пры абстрэле снарадамі з атрутнымі газамі. Пасля газавых атак абстраляная тэрыторыя доўгі час заставалася небяспечнай. Вось што паведамляў у данясенні камандзір 3-га батальёну 254-га Мікалаеўскага пяхотнага палку падпалкоўнік Ціханаў:

“Супрацьхімічную апрацоўку акопаў і бліндажоў расійскія войскі рабілі растворам соды і вапны, але нормы выдачы гэтых сродкаў былі ў разы меншыя за патрэбу”. Нямецкія войскі, як пішуць гісторыкі, добра ведалі пра недахоп сродкаў барацьбы з газамі ў расійскім войску.

Газавыя атакі германцаў пад Смаргонню паўтарыліся дакладна праз месяц, у ліпені 1916 году, калі тыя ж пазіцыі заняла Каўказская пяхотная дывізія. Гісторыкі згадваюць пра подзвіг афіцэраў падчас атакі нямецкай пяхоты следам за «газавым агнём», якія знялі маскі, каб салдатам лепш было чуваць іхнія каманды, і ўсе загінулі.

Ужо ў жніўні 1916 году там жа, пад Смаргонню, упершыню на Заходнім фронце расійцы ўжылі ўдушлівыя газы супроць германскіх войскаў. У кастрычніку 1916 году расійцы ўжылі газы супроць пазіцыяў германцаў пад Баранавічамі. Германцы адказвалі расійцам газавымі атакамі ў раёне возера Нарач.

Агульныя страты расійскіх войскаў ад ужывання германцамі газаў гісторыкі ацэньваюць у 25 тысяч чалавек.

Даследчык помнікаў першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі журналіст Уладзімір Багданаў апавёў пра знойдзеныя ім могілкі расійскіх вайскоўцаў, ахвяраў «газавага агню» пад Смаргонню:

«У 2012 годзе ў інтэрнэце з’явіўся альбом расійскага лекара Аляксандра Зусмановіча, у якім адно фота было падпісана гэтак: „Брацкая магіла загінулых ад удушлівых газаў, якія пусціў праціўнік насупраць ст. Залессе. 1916 год“. На фота была брацкая магіла на фоне царквы, далей стаялі каменныя помнікі. Царква тая знікла яшчэ ў 60-х гадах, але могілкі збольшага засталіся. Паехаў туды, хадзіў па іх, хадзіў, але без царквы нічога не зразумела. Аднак удалося разгаварыць мясцовага старога, які паказаў, як стаяла царква, і па помніках, якія цудам захаваліся, дакладна вызначыць месца брацкай магілы. Там цяпер проста пустая пляцоўка, але, спадзяюся, паўстане помнік. Паводле падлікаў, пад Залессем ад газаў загінула каля трох соцень вайскоўцаў. Гэта каля 8% ад агульных стратаў у тых баях.

Яшчэ ёсць вялікія могілкі ахвяраў менавіта газавай атакі немцаў каля вёскі Вялікая Лотва ў Ляхавіцкім раёне. Што да асобных могілак нямецкіх салдат, якія загінулі ад газавых атак расійцаў, такіх мне сустракаць не даводзілася. Але ў маёй калекцыі ёсць нямецкія фатаздымкі, зробленыя падчас расійскіх газавых атак», — паведаміў Уладзімір Багданаў.

Могілкі ў вёсцы Вялікая Лотва ў Ляхавіцкім раёне. Фота Уладзіміра Багданава

Могілкі ў вёсцы Вялікая Лотва ў Ляхавіцкім раёне. Фота Уладзіміра Багданава

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...