Партызанскі суд Мінска аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясенне шкоды гарадской маёмасці — кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).
16 чэрвеня чацвярых графіцістаў, якія ў двары на плошчы Перамогі пачалі маляваць партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы затрымалі, пасадзілі ў аўтазак і адвезлі ў міліцыю.
Паводле словаў відавочцаў, два міліцыянты прыехалі на месца нанясення графіці прыблізна апоўдні. Пазней пад’ехалі яшчэ міліцэйскія машыны. Нейкі час графіцісты спрабавалі нешта высветліць з міліцыяй на месцы, а потым усіх пагрузілі ў аўтазак.
Крыніца: Радыё Свабода
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.
Поддержать проект: |
Последние новости
Загрузка...