Арышт грамадскага актывіста з Баранавіч (дарэчы, інваліда 2-й групы) адбыўся каля 15.00 2-га ліпеня.
Мікалай Чарнавус выходзіў з рэдакцыі праўладнай газеты “Наш край” і быў затрыманы. Цягам пяці гадзін маёр Аляксей Гетман складаў у пастарунку пратакол аб адміністратыўным парушэнні. У гэты час Чарнавусу стала дрэнна. Тым не менш, яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яму стала яшчэ горш.
Праваахоўнікі выклікалі “хуткую дапамогу”, і ў стане гіпертанічнага крызу Чарнавус патрапіў у лякарню, дзе за ім “прыглядаюць” два міліцыянты. Да хворага інваліда не пусцілі нават сына.
Крыніца: Еўрарадыё
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.
Поддержать проект: |
Последние новости
Загрузка...