Суд Савецкага раёна Мінска асудзіў журналіста Алега Груздзіловіча на паўтара года турмы.

Яго абвінавацілі ў асьвятленьні трох акцый 2020 году, інсцэніраваўшы гэта як «непасрэдны удзел, непадпарадкаваньне патрабаваньням сілавікоў і перакрыцьцё руху транспарту». Пофіг, што быў у камізэльцы з надпісам «Прэса» і меў рэдакцыйнае заданьне – адраснае абазначэньне ўрэшце ператварылася ў мішэнь №1, паведаміў журналіст Ігар Карней.

У пацьверджаньне сур’ёзнасьці «правапарушэньня» сталічны «Мінсктранс» выкаціў журналісту пазоў амаль на 60 тысяч рублёў – дзяржава з лёгкім сумленьнем зарабляе на палітвязьнях, аналагічныя прэтэнзіі ляцяць і астатнім закладнікам.
\Суд насвыніковым паседжаньні ўсё пацьвердзіў, дабіўшы ідэалагічным цьвіком: “Канфіскаваныя падчас ператрусу бел-чырвона-белыя сьцяжкі, налепкі, вымпел з “Пагоняй” зьнішчыць”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...