Сёння ў Гродне скончыўся суд па справе журналіста-фрылансера Андрэя Мялешкі.

Андрэй Мялешка, фота Радыё Свабода

Андрэй Мялешка, фота Радыё Свабода

Яго вінавацілі ў супрацы з замежным СМІ без адпаведнай акрэдытацыі. Па рашэнні суда Андрэй Мялешка мусіць выплаціць 30 базавых адзінак штрафу.

Як кажа Мялешка, пратакол, які стаў падставай для судовага разгляду, на яго склалі за матэрыял, які з’явіўся на сайце «Беларускага Радыё Рацыя», што транслюецца з Польшчы. Матэрыял датычыць адкрыцця выставы ў Гродзенскім музеі.

На Гродзеншчыне гэта ўжо трэці за апошнія месяцы суд над журналістам-фрылансерам. На пачатку красавіка на 30 базавых велічынь (чатыры з паловай мільёны) быў аштрафаваны сябра ГА «БАЖ» Алесь Дзянісаў — «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», то бок за супрацу з тэлеканалам «Белсат».

Па тым самым артыкуле за супрацу з тэлеканалам «Белсат» Карэліцкі раённы суд у траўні аштрафаваў на 30 базавых велічынь сябра БАЖ Алеся Залеўскага.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...