Інэса Студзінская — ветэран «Радыё Свабода», ёй 64 гады. Яе затрымалі 16 ліпеня. Перад гэтым у кватэры прайшоў ператрус. Па якім артыкуле падазраюць журналістку, сілавікі не агучваюць, піша Наша Ніва.

Жанчыны ў няволі надзвычай рэдка абвяшчаюць галадоўку. Сярод палітзняволеных за апошні час вядомыя толькі два такія выпадкі — блогерка Вольга Такарчук і грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ. Такім чынам жанчыны выказвалі пратэст супраць парушэнняў іх правоў у ізалятары.

Таксама на Акрэсціна знаходзяцца журналісты Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі, якія шмат год супрацоўнічалі з «Радыё Свабода»

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...