За кратамі знаходзяцца ўжо 17 журналістаў, асуджаных за прафесійную дзейнасць.

Алег Груздзіловіч
Алег Груздзіловіч

Алег Груздзіловіч удзельнічаў ў працэсе праз Skype. Сам ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, перадае БАЖ.

Працэс па адміністрацыйнай справе (арт. 23.34 КаАП) праходзіў у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя — Марына Ярохіна, паведамляе “Радыё Свабода”.

Журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 25 кастрычніка, якую ён асвятляў. ​Ён сцвярджае, што працаваў там як журналіст па заданні газеты «Народная воля», меў на сабе камізэльку з надпісам «Прэса» і журналісцкае пасведчанне.

Але аргументы абароны не былі прынятыя да ўвагі. І вядомага рэпарцёра Алега Груздзіловіча пакаралі арыштам на 15 сутак.

Алега Груздзіловіча вечарам 10 лістапада міліцыянты забралі проста з дома. Яны прыйшлі а 19.30 у кватэру Груздзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Мінску, на якіх ён быў. «Сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезьлі яго ў Фрунзенскае РУУС, дзе яго нібыта чакае ўчастковы»,— паведаміла жонка Алега Мар’яна. У выніку журналіста змясцілі ў ІЧУ.

Алег Грузділовіч у перапынку распавёў, што спачатку іх было 8 чалавек у камеры на шасцёх. Спалі па чарзе, дзяліліся рэчамі. Пасля хлопцам падавалі па 14 сутак і адвезлі ў Жодзіна, яны засталіся ўтрох. Пра ежу сказаў, што кормяць «ніяк».

Алег нагадаў жонцы Мар’яне, што 24 лістапада ў іх 41 год шлюбу, а жонка сказала, што сёньня ўжо павіншавала ўнучку, якой споўнілася 7 месяцаў. У Алега і Марʼяны чацьвёра ўнукаў.

Арцёма Ляву і Яўгена Шапчыца затрымалі 8 лістапада, да суда яны былі ў ізалятары.

Журналіста Арцёма Ляву суд Першамайскага раёна пакараў 15 суткамі арышту. Гэтае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага раённага суда Анастасія Ляйкоўская.

Рэжысёру і прадзюсэру Яўгену Шапчыцу — 15 сутак арышту.

Абодвух асудзілі за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» (арт. 23.34). Суддзя Фрунзенскага суда Мінска Марына Ярохіна прызнала журналіста вінаватым. Яўген быў у ізалятары ў Жодзіна, у дзень суда яго перавезлі на Акрэсціна.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...